БЕЛ Ł РУС

Аблілі чалавека бензінам і падпалілі

11.09.2009 / 13:57

Nashaniva.com

Супраць двух школьнікаў распчатая крымінальная справа.

Як паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкаму, увечары 9 верасня вучні 8-га класа на вуліцы Ясеніна аблілі бензінам і падпалілі 42-гадовага беспрацоўнага мінчаніна. Мужчына знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення. Яго даставілі ў бальніцу хутках медыцынскай дапамогі з апёкамі І і ІІ ступені. Акалічнасці высвятляюцца.У дачыненні школьнікаў распачатая крымінальная справа паводле п. 7 і 9 ч. 2 арт. 147 КК «Наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання з хуліганскіх мэтаў групай асоб».

ВЖ

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула