БЕЛ Ł РУС

Борыс Джонсан запрасіў Зяленскага ў Лондан

26.06.2022 / 09:32

Nashaniva.com

Барыс Джонсан запрасіў Уладзіміра Зяленскага з афіцыйным візітам у Брытанію ў кастрычніку, піша газета Sunday Times. Магчымая арганізацыя сустрэчы з каралевай.

З моманту пачатку ўварвання ўкраінскі прэзідэнт не пакідаў межаў краіны і не здзяйсняў замежных візітаў.

І, калі ён здрадзіць гэтаму правілу, гэта можа азначаць, што ў кастрычніку баявых дзеянняў ужо не будзе. Альбо яны пойдуць на спад.

Сам Борыс Джонсан двойчы наведваў Кіеў з пачатку вайны: у красавіку і 17 чэрвеня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула