БЕЛ Ł РУС

Шайгу праінспектаваў расійскую групоўку войскаў ва Украіне

26.06.2022 / 13:01

Nashaniva.com

Міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу праінспектаваў расійскую групоўку войск, задзейнічаных у «спецаперацыі» ва Украіне, паведаміла ваеннае ведамства.

«На камандных пунктах расійскіх груповак генерал арміі Сяргей Шайгу заслухаў даклады камандуючых па бягучай абстаноўцы і дзеянням расійскіх Узброеных сіл на асноўных аперацыйных напрамках», — заявілі ў міністэрстве.

Дзе тэрытарыяльна знаходзіўся Шайгу, не ўдакладняецца.

Міністр абароны абмеркаваў арганізацыю «ўсебаковага забеспячэння баявых дзеянняў» і стварэнне ў пунктах часовай дыслакацыі неабходных бытавых умоў для расійскіх вайскоўцаў.

Міністр таксама ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды ваеннаслужачым — медалі «Залатая Зорка» Героя Расіі і ордэн Мужнасці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула