БЕЛ Ł РУС

Янка Брыль: Гісторыя не паўтараецца

28.07.2006 / 15:29

Nashaniva.com

Народны пісьменьнік Янка Брыль амаль ніколі не пагаджаўся на інтэрвію. У 1999 годзе журналісту «Нашай Нівы» ён не адмовіў, бо Анатоль Прасаловіч адмахаў пешшу 22 км да лецішча клясыка. Словы, сказаныя сем гадоў таму, і сёньня гучаць гэтак жа надзённа. Вось тое інтэрвію зь невялікімі скаротамі.

Народны пісьменьнік Янка Брыль амаль ніколі не пагаджаўся на інтэрвію. У 1999 годзе журналісту «Нашай Нівы» ён не адмовіў, бо Анатоль Прасаловіч адмахаў пешшу 22 км да лецішча клясыка. Словы, сказаныя сем гадоў таму, і сёньня гучаць гэтак жа надзённа. Вось тое інтэрвію зь невялікімі скаротамі.

Яно было прысьвечанае 60-годзьдзю ўзьяднаньня Беларусі,

але выйшла далёка за рамкі гэтай тэмы.

– 17 верасьня спаўняецца 60 гадоў з дня ўзьяднаньня Ўсходняй і Заходняй Беларусі. Як Вы цяпер гледзіце на тое ўзьяднаньне?

– Ну, можна талкаваць і так, і так: ведаем цяпер мы пра пакт Рыбэнтропа-Молатава, ведаем, што ўсё гэта было сплянавана раней. Але вынік, які вынік? Што Беларусь узьяднана. Была разьдзёртая папалам, а цяпер узьяднана. Каб яна, Бог даў, утрымалася так, у самастойнасьці, у незалежнасьці, дык чаго б яшчэ хацець было?

– Ці лічыце Вы магчымым, што ў будучыні Беларусь ізноў будзе падзеленая на дзьве часткі?

– Упэўнены, што не. А якія для гэтага ёсьць падставы? Гісторыя, разьвіваючыся па сьпіралі, толькі набліжаецца, а не паўтараецца.

– А ўзьяднаньне Беларусі й Расеі?

– Ня будзе аніякага ўзьяднаньня. Бачыце, Ельцын сказаў: «Только в одно государство!» І ня будзе называцца Беларусяй гэтае «государство», будзе Расея. А наш ужо хоча ў віцэ-прэзыдэнты ці прэзыдэнты. Нават пагаворваецца, што ён можа стаць заступнікам Ельцына. Гэта ўсё ня мае пад сабой асновы і таму не адбудзецца.

– Чаму частка беларускага народу падтрымлівае Лукашэнку?

– З аднаго боку, з-за дасюлешняга калгаснага ладу жыцьця вясковага люду, а з другога боку, безумоўна, з-за несьвядомасьці нашай. Я вось жыву ў вёсцы і зьдзіўляюся, як яно можа спалучацца: з аднаго боку, такая сёньняшняя зьнешняя культурнасьць людзей, а з другога – такая цемра, што яшчэ і ў ведзьмаў вераць. Дык чаму ж ім не паверыць у ведзьмака?

– Як, на Ваш погляд, будуць разьвівацца падзеі ў Беларусі ў бліжэйшыя гады?

– Тут я Вам нічога не скажу. Можна як хочаш вадзіць пальцам па вадзе, але як яно будзе... Вы ж улічыце такі фактар, як фактар нечаканасьці. Такі паварот можа адбыцца, што бог яго знае. У сучаснай сытуацыі ў многім самі мы вінаватыя, бо трэба навучыцца саміх сябе крытыкаваць. Віна нашая ў нашай інэртнасьці, расхлябанасьці такой, бесхрыбетнасьці, п’янстве і тым, што зараз называюць сэксам, а раней звалася, прабачце, напрошваецца слова... Усё разам гаворыць, што сьветлым сілам, што дбаюць аб незалежнасьці, годнасьці, чалавечнасьці, цяпер вельмі нялёгка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула