БЕЛ Ł РУС

Знайшлі абітурыента, які зліў у сеціва вынікі ЦТ па матэматыцы

27.06.2022 / 16:49

Nashaniva.com

Асоба абітурыента, які апублікаваў у інтэрнэце фота бланка цэнтралізаванага тэставання па матэматыцы з адказамі, высветленая. Вынік яго тэсту будзе ануляваны, паведамляе КДК.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: edu.gov.by

21 чэрвеня ў пункце тэставання ў Магілёве адзін з абітурыентаў сфатаграфаваў экзаменацыйнае заданне па матэматыцы. Пазней гэтае фота з'явілася ў інтэрнэце.

Паколькі пранос і выкарыстанне мабільнага тэлефона падчас тэставання забароненыя, вынік абітурыента будзе ануляваны. Таксама будуць прынятыя меры ў дачыненні да арганізацыйнай камісіі па правядзенні цэнтралізаванага тэставання ва ўстанове, дзе адбылося гэтае парушэнне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула