БЕЛ Ł РУС

У Дзень горада на Мінск вылілася 30% месячнай нормы ападкаў

12.09.2009 / 23:49

Моцныя дажджы таксама былі адзначаныя ў шэрагу раёнаў Брэсцкай вобласці ды Вілейцы.

30% месячнай нормы ападкаў (18 мм) выпалі ў Мінску днём 12 верасня, паведамілі БелаПАН у Рэспубліканскім гідраметэацэнтры.

Моцныя дажджы таксама былі адзначаныя ў шэрагу раёнаў Брэсцкай вобласці. У Пружанах выпала 20 мм ападкаў (37% вераснёўскай нормы). Па 17 мм – у Брэсце (33%) і раёне мэтэастанцыі «Палеская» (30%).

У Баранавічах і Вілейцы выпалі 14 мм ападкаў (23% і 24% адпаведна).

Максімальная тэмпература паветра склала ад 15,2 градуса цяпла ў Езярышчы (Віцебская вобласць) да 26 градусаў у Брагіне (Гомельская вобласць).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула