БЕЛ Ł РУС

Украіна разрывае адносіны з Сірыяй з-за прызнання «ЛНР» і «ДНР»

30.06.2022 / 16:42

Nashaniva.com

Украіна разрывае дыпламатычныя адносіны з Сірыяй, але захавае консульскія адносіны ў адказ на прызнанне Дамаскам незалежнасці так званых «ЛНР» і «ДНР».

Міністр замежных спраў Дзмітрый Кулеба. Фото Getty Images

Прызнанне ў Кіеве назвалі недружалюбным крокам, які замахваецца на суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць, парушае Статут ААН і нормы міжнароднага права. «Няма сумневаў, што сірыйскі рэжым спрабуе надаць псеўдасуб'ектнасць расійскім акупацыйным адміністрацыям Данеччыны і Луганшчыны па замове сваіх куратараў ў Крамлі», — гаворыцца ў заяве МЗС Украіны.

Таксама Кіеў пачынае працэдуру ўвядзення гандлёвага эмбарга ў дачыненні да Сірыі і запуску санкцыйных працэдур супраць сірыйскіх юрыдычных і фізічных асоб.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула