Кіраваць лідскімі дзяржаўнымі СМІ паставілі былога сілавіка
Старшыня раённага выканаўчага камітэта Лідскага раёна Сяргей Ложачнік прадставіў калектыву дзяржаўнага прадпрыемства «Лідамедыякампанія» новага кіраўніка.
На пасаду дырэктара арганізацыі прызначаны Павел Іванавіч Івуць. Раней ён працаваў у АУС Шчучынскага райвыканкама, дзе кіраваў фінансавым аддзелам.
Івуць — у цэнтры.
Практыка прызначэння на ключавыя дзяржаўныя пасады, а таксама ў дзяржаўныя СМІ і прадпрыемствы сілавікоў — не новая для Беларусі. Часцей сілавікоў пачалі прызначаць на ключавыя пасады пасля 2020 года. Сярод асноўных прычын — дэфіцыт даверу да профільных спецыялістаў з боку ўлады, а таксама кадравы голад на дзяржаўнай службе.