БЕЛ Ł РУС

Арастовіч: Страшныя казкі, што Беларусь зараз уварвецца — адзін з самых папсовых мемаў гэтай вайны

1.07.2022 / 23:00

Nashaniva.com

Лукашэнкаў рэжым круціць з пуцінскім грандыёзную аперацыю дэзынфармацыі — «пагроза ўварвання беларускага боку». Такое меркаванне выказаў у праграме «Фейгін. Live» дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовіч.

«Рэальнай пагрозы няма. Для таго каб яе стварыць, беларуская армія не менш за месяц-паўтара павінна мабілізавацца… яна не здольная зрабіць гэта без расійскіх войскаў. А іх там няма, ёсць толькі абслугоўваючы персанал … 

Усе гэтыя страшныя казкі, што Беларусь зараз уварвецца — адзін з самых папсовых мемаў гэтай вайны», — сказаў Арастовіч.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула