БЕЛ Ł РУС

У Белгарадзе зноў чулі «хлапкі» — разбураныя дамы, загінулі людзі

3.07.2022 / 08:41

Nashaniva.com

Губернатар Белгарадскай вобласці Расіі Вячаслаў Гладкоў заявіў, што ў Белгарадзе была серыя «гучных гукаў» і, як мяркуецца, там спрацавала СПА.

«Паўгадзіны таму ў Белгарадзе была чутная серыя гучных гукаў. Гарыць прыватны жылы дом па вуліцы Маякоўскага, 23… прычыны здарэння высвятляюцца, як мяркуецца спрацавала СПА», — заявіў губернатар.

Пасля Гладкоў паведаміў, што тры чалавекі загінулі, а пацярпелі чацвёра. Ёсць частковыя разбурэнні 11 шматкватэрных дамоў. Прынамсі 39 прыватных жылых дамоў разбураныя часткова, з іх 5 — цалкам.

Узброеныя Сілы Украіны нанеслі «наўмысны ўдар» па жылых кварталах Белгарада трыма балістычнымі ракетамі «Точка-У» з касетнымі боепрыпасамі, заявіла Мінабароны РФ.

Як сцвярджаюць у ведамстве, усе ракеты былі знішчаны сродкамі СПА, аднак абломкі адной з іх ўпалі на жылы дом.

Украінцы выбухі ў Белгарадзе пакуль што не каментавалі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула