БЕЛ Ł РУС

Шайгу далажыў Пуціну аб захопе Луганскай вобласці

3.07.2022 / 12:49

Nashaniva.com

Расійскія войскі «вызвалілі» Луганскую вобласць Украіны, паведаміў прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну міністр абароны Сяргей Шайгу.

У прыватнасці, ён праінфармаваў аб захопе горада Лісічанск, паведамляе ваеннае ведамства.

Украінскі бок пакуль афіцыйна не пацвердзіў гэтае паведамленне.

Украінскія крыніцы яшчэ днём у суботу, 2 ліпеня паведамлялі, што горад па-ранейшаму знаходзіцца пад кантролем УСУ. Прадстаўнік Нацыянальнай гвардыі Украіны Руслан Музычук пераконваў: «Каля Лісічанска ідуць жорсткія баі, але горад пад кантролем УСУ».

Лісічанск — апошні буйны горад у Луганскай вобласці, які застаецца пад кантролем украінскай арміі. Напярэдадні кіраўнік Луганскай абласной адміністрацыі Сяргей Гайдай у сваім телеграм-канале распавядаў, што расійскія вайскоўцы «вядуць штурм нафтаперапрацоўчага завода, утрымліваюць паўночна-заходнюю і паўднёва-ўсходнюю яго часткі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула