БЕЛ Ł РУС

Падчас пратэстаў ва Узбекістане былі ахвяры — колькасць загінулых і пацярпелых не называецца

3.07.2022 / 17:15

Nashaniva.com

Прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў паведаміў, што сярод мірных грамадзян і супрацоўнікаў праваахоўных органаў ёсць ахвяры, піша яго прэс-служба.

Фота: прэс-служба прэзідэнта Узбекістана

«Былі напады на будынкі дзяржорганаў, ахоўныя аб'екты. На жаль, ёсць ахвяры сярод мірных грамадзян і супрацоўнікаў праваахоўных органаў», — паведаміў Мірзіёеў падчас сустрэчы з дэпутатамі парламента Каракалпакстана ў нядзелю.

Колькасць пацярпелых і загінуўшых не агучвалася.

«Некаторыя сілы абралі шлях гвалту пад падставай пратэсту супраць канстытуцыйных рэформаў», — выказаўся прэзідэнт аб пратэстах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула