БЕЛ Ł РУС

Змітра і Насту Дашкевічаў пачнуць судзіць 11 ліпеня

4.07.2022 / 14:51

Nashaniva.com

Стала вядома, што ў судзе Маскоўскага раёна 11 ліпеня ў 11:30 пачнуць разглядаць крымінальную справу Змітра і Насты Дашкевічаў.

Ім інкрымінуюць ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Справу будзе разглядаць суддзя Таццяна Пірожнікава, паведамляе «Вясна».

Змітра затрымалі 23 красавіка 2022 года пасля ператрусу ў кватэры. Спачатку яго арыштавалі на 15 сутак па адміністрацыйным артыкуле, а затым ужо па крымінальнай справе. У красавіку стала вядома, што цяжарную жонку палітвязня таксама падазраюць па гэтым артыкуле. Цяпер Змітра ўтрымліваюць у СІЗА на Валадарскага ў Мінску.

15 чэрвеня ў сям’і палітвязня нарадзіўся сын Данііл.

Падтрымаць Дашкевіча лістамі салідарнасці: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Зміцер Вячаслававіч Дашкевіч.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула