БЕЛ Ł РУС

Будуць судзіць 20-гадовага сірату — сілавікі кажуць, ён збіраўся ехаць ваяваць ва Украіну

4.07.2022 / 17:19

Nashaniva.com

Хлопец цяпер пад вартай. Калі верыць сілавікам, ён звязаўся з батальёнам Каліноўскага.

Фота: сацсеткі

Андрэю Раптуновічу толькі два тыдні таму споўнілася 20 год. Ён скончыў мастацкую вучэльню імя Глебава ў Мінску. Мяркуючы па сацсетках, ён любіць прыроду, шмат фатаграфуе.

Хлопец мае статус сіраты, апошнім часам жыў у Мінску.

Пра яго затрыманне стала вядома яшчэ ў маі.

Згодна з прэс-рэлізам СК, апублікаваным сёння, яму прад'явілі абвінавачанні па двух артыкулах: «удзел у экстрэмісцкім фармаванні» (ч. 3 арт. 361-1) і «падрыхтоўка да ўдзелу ў ваенных дзеяннях на тэрыторыі іншай дзяржавы» (ч.1 арт. 13 арт. 361-3). Па гэтых арткулах яму пагражае да шасці гадоў турмы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула