БЕЛ Ł РУС

Палітвязень Арцём Табакар выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін

4.07.2022 / 18:03

Nashaniva.com

4 ліпеня 28-гадовы палітвязень Арцём Табакар выйшаў на волю з ваўкавыскай калоніі №11.

Арцём Табакар

Арцёма затрымалі 23 верасня 2021 года за ўдзел у акцыі пратэсту 6 верасня 2020 года. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса і асудзілі да года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Матэрыяламі па справе былі толькі фотаздымак і відэа Арцёма са счэпкі падчас пратэстаў 2020 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула