БЕЛ Ł РУС

Марзалюк супраць пазбаўлення грамадзянства «экстрэмістаў». Але пра правы чалавека гаворкі няма

7.07.2022 / 21:30

Nashaniva.com

Дэпутат Ігар Марзалюк у эфіры «Альфа-Радыё» выказаўся супраць пазбаўлення грамадзянства беларусаў, якія выехалі за межы краіны і якіх суд прызнаў датычнымі да «экстрэмісцкай дзейнасці». Але справа тут ніяк не ў клопаце пра правы чалавека. Наадварот, ён баіцца, што такім чынам страцяцца падставы для наступных палітычных рэпрэсій у дачыненні да гэтых людзей.

Марзалюк нагадаў, што пазбаўленне грамадзянства практыкавалася ў дачыненні да палітычных дысідэнтаў яшчэ ў Савецкім Саюзе.

Але, паводле яго, хоць гэтая ідэя і гучыць «вельмі хвостка і эфектна», але, пазбавіўшы апанентаў рэжыму грамадзянства, тым самым рэжым траціць падставы для іх пераследу карнымі структурамі.

«Наадварот, мы павінны зрабіць усё магчымае і немагчымае, каб гэтыя грамадзяне, якія здзейснілі вельмі шмат злачынстваў супраць нашай краіны і пры гэтым яны працягваюць захоўваць грамадзянства краіны, адказалі перад судом па беларускім законе і на поўную катушку», — сказаў на заканчэнне Марзалюк. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула