БЕЛ Ł РУС

Дзяржкантроль сцвярджае, што ў больш чым палове гаспадарак камбайны слаба гатовыя да жніва і не хапае механізатараў

8.07.2022 / 18:46

Nashaniva.com

Неўзабаве ў Беларусі мае пачацца масавае жніво, азімы ячмень ужо пачалі ўбіраць і зрабілі гэта, па звестках Мінсельгасхарча, на 19% плошчаў. У той жа час Камітэт дзяржаўнага кантролю паведамляе, што большая палова гаспадарак да жніва пакуль тэхнічна не гатовая.

Фота: gomselmash.by

Валерый Скрыпкін, намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення кантролю за працай АПК Камітэта дзяржкантролю:

«Факты нізкай гатоўнасці збожжаўборачных камбайнаў выяўленыя больш чым у 60% правераных гаспадарак, зернесушыльных комплексаў — у пятай частцы гаспадарак, зернескладскіх памяшканнях — у чацвёртай частцы гаспадарак.

Пры гэтым звяртаем увагу, што нізкая гатоўнасць камбайнаў звязаная з недахопам механізатараў. Гэта значыць, пытанне своечасова вырашана не было».

Гэтыя сцвярджэнні не вельмі добра ўкладаюцца ў агульную канву беларускай дзяржаўнай прапаганды, паводле якой увесь свет неўзабаве будзе галадаць з-за таго, што на Беларусь і Расію наклалі эканамічныя санкцыі, у той час як у Беларусі з харчовай бяспекай ніякіх праблем няма. 

На тыдні Лукашэнка пагражаў чыноўнікам турмой за страту збожжа і палохаў усіх голадам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула