БЕЛ Ł РУС

Генштаб Украіны: Беларускія войскі вядуць разведку на двух кірунках

8.07.2022 / 21:53

Nashaniva.com

У вячэрняй зводцы Генеральны штаб Узброеных сілаў Украіны адзначыў, што, па ягоных звестках, адбываецца цяпер на беларускім напрамку.

Паводле вячэрняй зводкі Генштаба УСУ за 8 ліпеня па стане на 18 гадзін:

«На Валынскім і Палескім напрамках падраздзяленні Узброеных сілаў Рэспублікі Беларусь вядуць разведку, узмацняюць меры процідзеяння тэхнічных сродкаў разведкі, перш за ўсё БПЛА».

Таксама ў Генштабе паведамілі, што на тэрыторыі Беларусі падоўжанае дзеянне закрыцця паветранай прасторы над паўднёвай часткай краіны да 7 кастрычніка. Забарона на палёты грамадзянскіх паветраных суднаў дзейнічае з 24 лютага.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула