БЕЛ Ł РУС

Доктар РНПЦ дзіцячай анкалогіі Юлія Жаранкова знаходзіцца на волі. Другі медык атрымаў 10 сутак арышту

9.07.2022 / 17:7

Nashaniva.com

Анколаг-гематолаг РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі Юлія Жаранкова знаходзіцца на волі, яна начавала дома, яе апыталі ў якасці сведкі, паведамляе тэлеграм-канал «Панацэя».

Юлію Жаранкову затрымалі ўчора супрацоўнікі КДБ. Яна з’яўляецца старшынёй першаснай арганізацыі «Свабоднага прафсаюза Беларускага» ў РНПЦ.

Паводле звестак канала «Панацэя», начальнік лабараторыі генетычных біятэхналогій РНПЦ дзіцячай анкалогіі Аляксандр Мялешка атрымаў 10 сутак адміністрацыйнага арышту.

Пра затрыманне абодвух стала вядома ўчора.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула