Беларусбанк мяняе валюту разліку па картах Visa з даляраў на еўра
«Беларусбанк» папярэдзіў трымальнікаў картак Visa аб замене валюты разлікаў.
«У сувязі са зменай міжнароднай аплатнай сістэмай Visa валюты разліку інфармуем, што з 09.07.2022 замест даляраў ЗША валютай разлікаў банка з міжнароднай аплатнай сістэмай Visa вызначана еўра і ўнесеныя адпаведныя змены ў раздзел 5 «правядзенне валютна-абменных аперацый», — паведамляецца на сайце банка.
Цяпер пры аперацыі за мяжой з выкарыстаннем карткі Visa, выдадзенай «Беларусбанкам», сума аперацыі будзе канвертавацца па абменным курсе еўра, а не даляра.