БЕЛ Ł РУС

Пад расійскімі абстрэламі ва Украіне загінула ўжо як мінімум 347 дзяцей

10.07.2022 / 14:42

Nashaniva.com

Паводле звестак Генпракуратуры Украіны, па стане на раніцу 10 ліпеня 2022 года ад баявых дзеянняў ва Украіне загінула 347 дзяцей. Яшчэ 648 дзяцей было паранена.

Дзеці ў Чарнігаве пасля абстрэлаў. Фота: AP/Natacha Pisarenko

«Больш за ўсё пацярпела дзяцей у Данецкай вобласці — 348, Харкаўскай — 187, Кіеўскай — 116», — гаворыцца ў паведамленні.

Гэтыя лічбы не канчатковыя, паколькі працягваецца ўдакладненне звестак аб загінулых у месцах вядзення актыўных баявых дзеянняў, у тым ліку горадзе Часаў Яр, па якім учора ўвечары быў нанесены ракетны ўдар.

Па звестках ААН, па стане на 4 ліпеня ад баявых дзеянняў на тэрыторыі Украіны загінула 335 дзяцей. Гэтая лічба ўключае і дзяцей, загінулых на тэрыторыях Данецкай і Луганскай абласцей, якія знаходзяцца пад кантролем прарасійскіх сілаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула