БЕЛ Ł РУС

Падатковую нагрузку на ІП могуць павялічыць

10.07.2022 / 15:57

Nashaniva.com

Міністэрства па падатках і зборах падумае над павелічэннем падатковай нагрузкі для індывідуальных прадпрымальнікаў, заявіў намеснік міністра па падатках і зборах Ігар Скрыннікаў. Пра гэта піша «Экономическая газета».

Скрыннікаў нагадаў, што з 2022 года абмежаваная магчымасць прымянення спрошчанай сістэмы падаткаабкладання для часткі ІП, а з 2023 года гэтая частка плацельшчыкаў у прынцыпе не будзе мець права выкарыстоўваць спрошчаную сістэму.

Акрамя таго, з бягучага года павышаныя стаўкі адзінага падатку для індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама скарочаны пералік відаў іх дзейнасці. Па словах намесніка міністра, стаўкі выраслі з 2 да 4 разоў, але ўсё адно не дасягнулі 13-працэнтнай вымання. Таму ведамства прааналізуе даходы ІП і падатковыя справаздачы за першае паўгоддзе.

«І па выніках аналізу мы будзем уносіць нейкія прапановы па павелічэнні падатковай нагрузкі», — падкрэсліў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула