У Маскве дрэва на вачах у людзей упала на чалавека. Ëн загінуў
На Маскву абрынуўся ўраган, штармавыя парывы ветру дасягаюць 25 метраў у секунду. Ёсць ахвяры.
На Украінскім бульвары з каранямі вырвала дрэва. Яно ўпала на чалавека, які сядзеў побач, той загінуў.
Вядома таксама, што 10 чалавек праз непагадзь трапілі ў бальніцу.