БЕЛ Ł РУС

Пуцін спрасціў атрыманне расійскага грамадзянства для грамадзян Украіны

11.07.2022 / 16:28

Nashaniva.com

Уладзімір Пуцін спрасціў атрыманне расійскага грамадзянства для грамадзян Украіны. Адпаведны ўказ апублікаваны 11 ліпеня. Раней спрошчаны парадак дзейнічаў для жыхароў асобных тэрыторый Данецкай і Луганскай абласцей, падкантрольных прарасійскім сепаратыстам, і часткова занятых расійскімі войскамі Херсонскай і Запарожскай абласцей.

У новай фармулёўцы дакумент прадугледжвае, што грамадзяне Украіны, прызнаных Расіяй сепаратысцкіх рэспублік на ўсходзе Украіны, а таксама асобы без грамадзянства, якія пастаянна жывуць ва Украіне, могуць звярнуцца з заявамі аб прыёме ў грамадзянства Расіі ў спрошчаным парадку.

Раней прарасійскія крыніцы паведамлялі, што на тэрыторыях Херсонскай і Запарожскай абласцей запрацавалі пункты выдачы расійскага грамадзянства. Пасля пераходу гэтых рэгіёнаў пад кантроль расійскіх вайскоўцаў украінскую мясцовую ўладу там змянілі новыя адміністрацыі, падкантрольныя Маскве. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула