БЕЛ Ł РУС

Украінскія партызаны забілі калабаранта, «мэра» Вялікага Бурлука на Харкаўшчыне

11.07.2022 / 17:19

Nashaniva.com

У Вялікім Бурлуку Харкаўскай вобласці загінуў кіраўнік мясцовай акупацыйнай адміністрацыі Яўген Юнакоў. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на акупацыйную «абласную адміністрацыю». 

Аўтамабіль, у якім знаходзіўся высокапастаўлены калабарант, выбухнуў. Як сцвярджае прэс-служба акупацыйнай «абласной адміністрацыі», выбуховую прыладу змясцілі пад аўтамабіль Юнакова.

Выданне KharkivToday называе Юнакова былым юрыстам кіраўніка Вільхувацкай грамады Васіля Сарокіна, які таксама перайшоў на бок Расіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула