БЕЛ Ł РУС

У расійскі палон трапіў украінскі праваабаронца, які дапамагаў беларускім уцекачам і журналістам

12.07.2022 / 07:48

Nashaniva.com

Сузаснавальнік Цэнтра правоў чалавека ZMINA і «Громадське радіо», праваабаронца Максім Буткевіч трапіў у расійскі палон у часе баявых дзеянняў у раёне населеных пунктаў Залатое і Горскае Луганскай вобласці, піша Радыё Свабода.

Як паведаміў Цэнтр правоў чалавека ZMINA, маці Максіма Буткевіча не ведае, дзе ён знаходзіцца і ў якім стане.

Максім Буткевіч — украінскі праваабаронца і журналіст. У сакавіку 2022 году ён пайшоў на службу ва ўкраінскае войска, каб абараняць Украіну ад расійскай агрэсіі.

Максім Буткевіч спецыялізуецца на абароне правоў уцекачоў. У красавіку 2021 года ён першым паведаміў аб незаконных дзеяньнях СБУ ў дачыненні да беларускага анархіста Аляксея Балянкова.

Праваабаронца таксама ўдзельнічаў у шэрагу захадаў, прысвечаных праблемам легалізацыі беларусаў, якія пасля прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе ўцякалі ад палітычнага пераследу з Беларусі ва Украіну.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула