Белы дом заявіў пра планы Ірана перадаць Расіі беспілотнікі
Па звестках Вашынгтона, Масква звяртаецца да Тэгерана з просьбай даць ёй беспілотнікі, здольныя несці зброю, для выкарыстання ва Украіне.
«Наша інфармацыя паказвае, што іранскі ўрад рыхтуецца прадаставіць Расіі да некалькіх соцень беспілотных лятальных апаратаў, уключаючы беспілотнікі, здольныя несці зброю, у паскораныя тэрміны», — сказаў памочнік амерыканскага прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы Джэйк Саліван.
Іран рыхтуецца не толькі прадаставіць, але і навучыць расійскія войскі выкарыстанню сваіх беспілотнікаў ужо ў ліпені, зазначыў Саліван.