БЕЛ Ł РУС

У Жлобінскім раёне пачаліся вучэнні тэрытарыяльных войск

12.07.2022 / 08:46

Nashaniva.com

Сёння ў Жлобінскім раёне пачаліся камандна-штабныя вучэнні з тэрытарыяльнымі войскамі. Як паведаміла Мінабароны, яны працягнуцца да 14 ліпеня. Кіруе манеўрамі намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Мінабароны

«Мэта вучэнняў — ацэнка гатоўнасці службовых асоб сфармаваных вайсковых частак тэрытарыяльных войскаў выканаць вучэбна-баявыя задачы, удасканаленне навыкаў афіцэраў запасу ў працы на пункце кіравання і ў кіраўніцтве падначаленым асабовым складам пры выкананні задач тэрытарыяльнай абароны», — паведамляе Мінабароны.

Будуць адпрацоўвацца пытанні аховы і абароны аб'ектаў, а таксама нясення службы на КПП падчас выканання мер ваеннага становішча.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула