Інжынер Яўген Батура не выйшаў на волю
Інжынера МТЗ Яўгена Батуру перавялі ў СІЗА на Валадарскага. Пра гэта паведаміла ў сябе ў Фэйсбуку яго жонка Дзіяна Серадзюк.
«Дарагія, Жэня на Валадарцы, сёння для яго прынялі перадачу. Пішыце яму: 220030, СІЗА-1, Мінск, вул. Валадарскага, 2. Батуру Яўгену Анатольевічу. А 31 ліпеня ў яго дзень нараджэння, думаю, ён будзе рады вашым цёплым віншаванням», — напісала яна.
Яўгена Батуру затрымалі 29 чэрвеня і спачатку асудзілі на 15 сутак. Следчы тады паведамляў, што Яўген затрыманы за падзеі 2020 года.