БЕЛ Ł РУС

У Расіі выяўленая воспа малпаў

12.07.2022 / 10:13

Nashaniva.com

У Расіі пацверджаны першы выпадак выяўлення гэтага захворвання. «Захворванне выяўленае ў маладога чалавека, які вярнуўся з паездкі па краінах Еўропы і звярнуўся ў медыцынскую ўстанову з характэрным сыпам», — гаворыцца ў паведамленні Расспажыўнагляду.

Тэставанне пацвердзіла, што ў мужчыны сапраўды воспа малпаў. Ён ізаляваны ў інфекцыйнай бальніцы. Захворванне працякае ў лёгкай форме, пагрозы для жыцця няма.

Раней воспа малпаў была зафіксаваная ў суседніх з Беларуссю Латвіі і Польшчы. Усяго гэтае захворванне выяўленае ў 59 краінах (каля 9 тысяч выпадкаў).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула