БЕЛ Ł РУС

Беларусь падала заяўку на ўступленне ў ШАС

12.07.2022 / 12:52

Nashaniva.com

Беларусь падала заяўку на ўступленне ў Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва (ШАС). Яе зварот ужо накіраваны краінам-удзельніцам, на саміце ў Самаркандзе ў верасні можа пачацца працэдура прыёму.

«У цяперашні час Беларусь падала заяўку [аб уступленні]. Сёння гэты зварот Беларусі накіраваны краінам-удзельніцам. І калі будзе прынятае агульнае рашэнне, а я думаю, так і будзе, на Самаркандскім саміце (ШАС) будзе прынятае рашэнне аб тым, каб пачаць працэдуры аб уключэнні ў члены ШАС Беларусі», — заявіў в.а. міністра замежных спраў Узбекістана Уладзімір Нораў.

Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва была заснаваная ў 2001 годзе Казахстанам, Кітаем, Кыргызстанам, Расіяй, Таджыкістанам і Узбекістанам. Пазней членамі ШАС сталі Індыя і Пакістан. Статус назіральніка пры ШАС, акрамя Беларусі, ёсць у Манголіі, Ірана і Афганістана.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула