БЕЛ Ł РУС

У Віцебскім раёне ў лесе заблукалі бабуля з дарослым унукам

12.07.2022 / 13:13

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося ў панядзелак. У 17:52 ратавальнікам паступіла паведамленне пра тое, што паблізу вёскі Войтава згубіліся два чалавекі, паведамляе МНС.

Да месца здарэння было накіраванае аддзяленне пажарнай аварыйна-ратавальнай часці №4 Віцебскага РАНС. На пошукі таксама былі прыцягнутыя работнікі міліцыі і лясгаса.

Спачатку ратавальнікі спрабавалі датэлефанавацца да людзей, якія заблукалі, але іх тэлефоны былі па-за зонай доступу. 

Тады яны прынялі рашэнне спыніцца ля лесу і ўключаць гук сігнальна-размоўнай прылады цыстэрны. І праз нейкі час яны ўбачылі зніклых.

Тыя расказалі, што, пачуўшы гук сірэны, самі пачалі рухацца ў яго бок і неўзабаве выйшлі да машыны ратавальнікаў. У медыцынскай дапамозе яны не мелі патрэбы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула