У Навагрудку хлопец абрабаваў маці-прадавачку і разбіў пляшку аб яе галаву
11 ліпеня 19-гадовы жыхар Навагрудка прыйшоў у краму па алкаголь. Паколькі грошай у яго не было, ён вырашыў скрасці спіртное, паведамляе Гродзенская міліцыя.
Цікава, што прадавачкай была маці хулігана.
Спачатку хлопец паспрабаваў скрасці пляшку гарэлкі, але быў спынены маці. Моцна раззлаваўшыся, ён схапіў іншую пляшку і разбіў аб галаву жанчыны.
Хлопца затрымалі іншыя работнікі і перадалі ў рукі міліцыі.