БЕЛ Ł РУС

У краінах ЕС замарожана расійскіх актываў на 13,8 мільярда еўра

12.07.2022 / 15:59

Nashaniva.com

Пры гэтым, як заявіў камісар ЕС па пытаннях юстыцыі Дыд'е Рэйндэрс, больш за 12 млрд еўра расійскіх алігархаў і арганізацый замарожаныя ўсяго ў пяці дзяржавах — членах Еўрасаюза.

Як перадае RTBF, гэтыя пяць краін з найлепшымі паказчыкамі не названыя, а з астатнімі дзяржавамі праводзіцца актыўная тлумачальная робата.

«Мы павінны працягваць пераконваць іншыя краіны рабіць тое ж самае, і я спадзяваюся, што ў бліжэйшыя тыдні мы ўбачым актывізацыю гэтых працэсаў ва ўсіх дзяржавах — членах ЕС», — заявіў Рэйндэрс.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула