БЕЛ Ł РУС

НАСА апублікавала фатаграфіі разрозненых куткоў Сусвету. Паглядзіце, як гэта прыгожа ФОТЫ

13.07.2022 / 16:11

Nashaniva.com

Іх зрабіла найноўшая інфрачырвоная касмічная абсерваторыя «Джэймс Уэб».

У НАСА кажуць, што гэтыя выявы «дапамагаюць знайсці адказы на пытанні, якія дапамогуць нам лепш зразумець наш Сусвет і месца ў ім чалавека».

Галоўным здымкам, які быў прадстаўлены ў панядзелак Джо Байдэну ў Белым доме, стала фатаграфія масіўнага збору галактык SMACS 0723, якая дэманструе самае дэталёвае адлюстраванне ранняга Сусвету на сённяшні дзень (першая ў нашай падборцы ў Тэлеграме).

Сярод чатырох іншых аб'ектаў, знятых «Уэбам», былі туманнасць Кіля, гіганцкая экзапланета WASP-96 b, туманнасць Паўднёвае кальцо і збор галактык Квінтэт Стэфана, кожная з якіх аддаленая ад Зямлі на тысячы светлавых гадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула