БЕЛ Ł РУС

Украінцы зноў ударылі па расійскіх часцях у Новай Кахоўцы

13.07.2022 / 23:09

Nashaniva.com

Украінскія і расійскія каналы паведамляюць, што Украіна нанесла чарговы дакладны ўдар па расійскіх вайсковых часцях у Новай Кахоўцы

Пасля папярэдняга патрапляння па расійскіх складах у Кахоўцы Масква заявіла, што мела месца «дэтанацыя салетры», што стала мемам у інтэрнэце.

Учора ўкраінцы нанеслі паспяховыя ўдары па базе СПА ў Луганску, пазіцыях вайскоўцаў у Чарнабаеўцы і атакавалі дронамі расійскія часці ў Мелітопалі. А сёння раней удары былі нанесеныя па складах у Горлаўцы і пазіцыях у Макееўцы.

У сваю чаргу, расійскія войскі абстрэльвалі ракетамі гарады Запарожжа, Нікапаль, Харкаў, Славянск, Краматорск, Мікалаеў і Канстанцінаўка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула