БЕЛ Ł РУС

Кліентам Беларусбанка трэба будзе ўводзіць SMS-код для пацвярджэння некаторых аперацый у АРІП

14.07.2022 / 16:22

Nashaniva.com

Беларусбанк уводзіць SMS-пацвярджэнне для некаторых аперацый, якія здзяйсняюцца ў сістэме «Інтэрнэт-банкінг». Кароткае паведамленне з лічбавым кодам будзе прыходзіць на нумар тэлефона, пазначаны ў сістэме.

Фота «Вікіпедыя»

Гэта тычыцца наступных расходных аперацый:

— папаўненне акаўнтаў крыптабірж/крыптаабменнікаў (Bynex.io, Currency.com, Free2ex.com);

— папаўненне рахункаў мабільнага аператара МТС;

— адвольных плацяжоў (аперацыі «плацёж па рэквізітах»).

Дадатковая аўтарызацыя ўводзіцца ў сувязі з выяўленнем новых ашуканскіх схем з выкарыстаннем фішынгавых старонак банка.

Код пацвярджэння будзе прыходзіць з афіцыйнага нумара kod.ASB.BY і ўтрымліваць шэсць лічбаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула