БЕЛ Ł РУС

Жыхарцы Магілёва далі тры гады калоніі за абразу чыноўнікаў, сілавікоў і Лукашэнкі

14.07.2022 / 19:33

Nashaniva.com

У судзе Ленінскага раёна Магілёва завяршыўся разгляд крымінальнай справы Ганны Кандраценка. Жанчыну абвінавацілі адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: абраза прадстаўніка ўлады, абраза Лукашэнкі і абраза суддзі альбо народнага засядацеля, піша «Вясна».

Па матэрыялах абвінавачання, 37-гадовая жыхарка Магілёва на працягу 2021 года ў некалькіх «дэструктыўных тэлеграм-каналах» размяшчала абразлівыя каментары ў адрас Лукашэнкі, старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, суддзі, а таксама супрацоўнікаў праваахоўных органаў.

У выніку суддзя Наталля Панасенка прызначыла Ганне Кандраценка тры гады калоніі агульнага рэжыму, а таксама штраф у памеры 100 базавых велічынь (3200 рублёў).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула