БЕЛ Ł РУС

У Полацку затрыманы старшыня Свабоднага прафсаюза Беларускага Мікола Шарах

14.07.2022 / 21:36

Nashaniva.com

Як паведамляюць ягоныя паплечнікі, суд над ім адбудзецца 15 ліпеня, піша «Вясна».

Прафсаюзнага лідэра затрымалі пасля вяртання з Мінска, дзе Вярхоўны суд разглядаў справу аб ліквідацыі СПБ. Ці ліквідаваны прафсаюз, пакуль невядома — Шараху паведамілі, што рашэнне вышлюць на электронную пошту.

Вядома, што сёння Вярхоўны суд ліквідаваў Свабодны прафсаюз металістаў.

У красавіку Шарах ужо затрымліваўся разам з іншымі лідарамі беларускіх незалежных прафсаюзаў, але праз тыдзень яго выпусцілі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула