БЕЛ Ł РУС

У Латвіі пастрожылі правілы ўвозу падакцызных тавараў з Беларусі і Расіі

15.07.2022 / 10:27

Nashaniva.com

Раней фізічныя асобы маглі ўвозіць падакцызныя тавары для асабістага карыстання, не выплачваючы падатак, не часцей аднаго разу на сем дзён. Цяпер гэты тэрмін павялічаны да 30 дзён.

«Змены ўнесеныя для таго, каб з улікам геапалітычнай сітуацыі адбіць у грамадзян Латвіі жаданне ездзіць у Расію і Беларусь за некаторымі падакцызнымі таварамі», — гаворыцца ў тлумачэнні да законапраекта.

Акрамя таго, абноўлены закон змяшчае даручэнне ўраду Латвіі вызначыць выпадкі, калі будзе неабходна дэклараваць падакцызныя тавары і колькасць паліва ў баках камерцыйных транспартных сродкаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула