БЕЛ Ł РУС

У лабавым ДТЗ пад Полацкам пацярпелі 5 чалавек

16.07.2022 / 01:49

Nashaniva.com

15 ліпеня каля 13-й гадзіны каля вёскі Мяжна пад Полацкам сутыкнуліся тры аўтамабілі: Volkswagen Polo, Mercedes — Benz і Mazda, паведамляе УДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама

Паводле папярэдняй інфармацыі, 23-гадовы кіроўца Volkswagen, які рухаўся за Mazda, паварочваў направа і дапусціў занос.

Аўтамабіль вынесла на сустрэчную паласу, дзе ён сутыкнуўся ў лабавую з Mercedes-Benz, а затым — бокам з Mazda.

Кіроўца і трое пасажыраў Volkswagen, а таксама кіроўца Mercedes-Benz з траўмамі дастаўленыя ў бальніцу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула