БЕЛ Ł РУС

Ратавальнікі скончылі разбор завалаў у Вінніцы, загінулі 23 чалавекі

17.07.2022 / 08:25

Nashaniva.com

Ратавальнікі ў Вінніцы скончылі разбор завалаў. Па звестках Дзяржаўнай службы надзвычайных сітуацый Украіны, у выніку расійскага абстрэлу цэнтра горада загінулі 23 чалавекі.

 

Наступствы ўдару па Вінніцы. Фота: ДСНС

Усяго па медыцынскую дапамогу звярнуліся 202 чалавекі, з іх 68 шпіталізаваныя (у тым ліку 4 дзіцяці). Астатнім медыцынская дапамога была аказаная амбулаторна.

Пашкоджаныя і разбураныя 55 дамоў, 40 аўтамабіляў і 2 трамваі.

Вінніцу абстралялі раніцай 14 ліпеня. Ракеты «Калібр», выпушчаныя з падводнай лодкі ў Чорным моры, патрапілі ў офісны будынак. Пацярпелі таксама Дом афіцэраў і жылыя дамы. Агонь перакінуўся на аўтастаянку, на якой гарэлі дзясяткі аўтамабіляў.

Чытайце таксама:

«Усяму свету ўсё роўна». Украінка, чыя маленькая дачка загінула пад ракетамі ў Вінніцы, паразмаўляла з журналістамі

Мінабароны РФ упершыню пракаментавала ўдары па Вінніцы

«На плошчы было шмат людзей» — што кажуць відавочцы ўдару па Вінніцы?

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула