БЕЛ Ł РУС

18 ліпеня дзве гадзіны можа не працаваць АРІП

17.07.2022 / 10:44

Nashaniva.com

Арганізацыя анансавала тэхнічныя работы, паведамляецца на сайце АРІП. Яны запланаваныя на панядзелак, 18 ліпеня, з 6:30 да 8:30.

У гэты час могуць узнікнуць складанасці пры рэгістрацыі новых карыстальнікаў у міжбанкаўскай сістэме ідэнтыфікацыі, а таксама пры ўваходзе ў сістэмы дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання. Цяжкасці магчымыя і пры спробе аплаціць што-небудзь праз асабісты кабінет АРІП.

Беларускія банкі таксама папярэдзілі карыстальнікаў пра магчымыя збоі ў названы прамежак часу пры рэгістрацыі і ўваходзе ў інтэрнэт-банк.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула