БЕЛ Ł РУС

Пачынаецца прыёмная кампанія ў ВНУ

18.07.2022 / 8:24

Nashaniva.com

У Беларусі пачынаецца прыёмная кампанія ў ВНУ. Дакументы ад абітурыентаў пачынаюць прымаць сёння, 18 ліпеня.

Прыём заяў на бюджэтную форму навучання працягнецца да 24 ліпеня, а на платную — да 9 жніўня.

Галоўны дакумент — гэта сертыфікат ЦТ.

Усяго плануецца прыняць у ВНУ 53,4 тыс. чалавек, у тым ліку 27,7 тыс. на бюджэт і 25,7 — на платнае навучанне.

З 25 ліпеня па 2 жніўня пройдуць унутраныя іспыты ў ВНУ, залічэнне на бюджэт скончыцца 4 жніўня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула