БЕЛ Ł РУС

Украінцы збілі ў раёне Новай Кахоўкі расійскі самалёт Су-35

19.07.2022 / 21:14

Nashaniva.com

Пра тое, што УСУ збілі ў раёне Новай Кахоўкі Херсонскай вобласці расійскі самалёт-знішчальнік Су-35, паведамляе камандаванне Паветраных сілаў Украіны.

Су-35. Фота ілюстрацыйнае

Паводле паведамлення, самалёт быў збіты каля 20.00 19 ліпеня. Знішчальнік намагаўся атакаваць украінскія самалёты-штурмавікі.

Пілот самалёта катапультаваўся.

Таксама за гэтыя суткі зенітныя ракетныя войскі Украіны, як паведамляецца, збілі 5 варожых беспілотнікаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула