БЕЛ Ł РУС

Пастаўкі газу праз «Паўночны паток» аднавіліся

21.07.2022 / 08:04

Nashaniva.com

Пастаўкі газу праз трубаправод «Паўночны паток — 1» аднавіліся пасля 10-дзённага спынення, паведамляе нямецкае інфармацыйнае агенцтва DPA са спасылкай на прадстаўніка кампаніі.

Фота: AP

Аб аб'ёмах пакуль нічога не паведамляецца.

Раней краіны ЕС выказвалі засцярогі, што пастаўкі не будуць адноўленыя, а трубаправод будзе выкарыстаны Расіяй як сродак шантажу.

Абедзве ніткі газаправода знаходзіліся на планавай прафілактыцы на працягу дзесяці дзён — з 11 па 21 ліпеня, прапампоўка газу была цалкам прыпыненая. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула