БЕЛ Ł РУС

Кіраўнік ЦРУ назваў Пуціна «занадта здаровым»

21.07.2022 / 09:03

Nashaniva.com

«Ходзіць шмат чутак пра здароўе прэзідэнта Пуціна, але, наколькі мы можам судзіць, ён занадта здаровы», — сказаў Уільям Бёрнс падчас выступу на форуме бяспекі ў Аспене. Пры гэтым ён дадаў, што яго словы — гэта не афіцыйная ацэнка разведкі.

Бёрнс дадаў, што планы расійскага прэзідэнта па ўварванні ва Украіну былі заснаваныя на «глыбока памылковых здагадках і ілюзіях». Як сцвярджае дырэктар ЦРУ, які раней працаваў паслом у Маскве, ён чуў, як Пуцін у прыватных размовах казаў, што Украіна — гэта не сапраўдная краіна.

Падчас апошняга візіту ў Тэгеран Пуцін заўважна кульгаў і кашляў. Пасля ён скардзіўся журналістам на спёку і кандыцыянер.

Здароўе прэзідэнта Расіі выклікае шмат розных пытанняў і абмяркоўваецца журналістамі.

«Пуцін адназначна хворы» — крыніцы ў амерыканскай разведцы

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула