БЕЛ Ł РУС

Пракуратура накіравала ў суд крымінальную справу беларуса, які спрабаваў трапіць у полк Каліноўскага

21.07.2022 / 15:46

Nashaniva.com

Мужчына абвінавачваецца па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса.

Пракуратура Гомельскай вобласці накіравала ў абласны суд крымінальную справу ў дачыненні да 28-гадовага мужчыны. Яму выстаўленыя абвінавачванні па ч. 1 арт. 14 і ч. 1 арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса: замах на ўдзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні аднаго з супрацьлеглых бакоў і ўзброеным канфлікце, а таксама ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы сваёй грамадзянскай прыналежнасці.

Паводле версіі следства ў лютым—маі мужчына збіраўся ўступіць у полк Каліноўскага. Свае дзеянні ён не змог давесці да канца: яго затрымалі пры спробе перасячэння мяжы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула