БЕЛ Ł РУС

Загінуў салдат тэрміновай службы з механізаванай брыгады са Слоніма

22.07.2022 / 9:20

Nashaniva.com

Як паведамляе прэс-служба Мінабароны, падчас выканання мерапрыемстваў баявой падрыхтоўкі салдат 11-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады (дыслакуецца ў Слоніме) атрымаў агнястрэльнае раненне, ад якога памёр.

Праводзіцца праверка для высвятлення ўсіх абставін здарэння.

Ваеннае ведамства выказвае спачуванні родным і блізкім, паведамляецца, што сваякам загінулага будзе аказаная неабходная дапамога.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула