У Столінскім раёне падлетак на матацыкле насмерць збіў жанчыну
Здарэнне адбылося гэтай ноччу. 17-гадовы матацыкліст рухаўся па аўтадарозе н-603 паблізу вёскі Вялікае Малешава і ўчыніў наезд на жанчыну, якая ішла па краі праезнай часткі, паведамляе СК.
У выніку ДТЗ пешаход ад атрыманых траўмаў памерла на месцы. Пасажырка матацыкла, 15-гадовая дзяўчына, зараз знаходзіцца ў бальніцы са шматлікімі траўмамі. Кіроўца моцна не пацярпеў.
Вядома, што збітая жанчына была без флікераў, а матацыкліст і яго пасажыр ехалі без ахоўных шлемаў
Заведзена крымінальная справа.